Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго. |
Свята паэзіі"Песняй вітаю я вас!"Месца для правядзення мерапрыемства – Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага – было абрана невыпадкова. На сваёй сядзібе, што размяшчалася на тэрыторыі сучаснага парка, Якуб Колас пражыў трынаццаць з паловай гадоў – з 1927 па 1941 гг. Тут народным паэтам былі напісаны аповесці “Адшчапенец”, “Дрыгва”, паэма “Міхасёвы прыгоды”, большасць раздзелаў паэмы “На шляхах волі”, першыя раздзелы паэмы “Рыбакова хата”, п'есы “Вайна вайне”, “У пушчах Палесся”, шмат вершаў і публіцыстычных артыкулаў.
Да ўдзелу ў сёлетняй імпрэзе, якая адбудзецца ў юбілейны, 130-ы год з дня нараджэння Якуба Коласа, запрошаны намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага Савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, літаратар Анатоль Бутэвіч, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Віктар Шніп, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, паэтка Віка Трэнас, пісьменнік і бард Юрась Нераток. З пачаткам новага навучальнага года вучнёўскую моладзь павіншуе таксама доктар тэхнічных навук, сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч.
Шчыра запрашаем прыняць удзел у свяце паэзіі, якое адбудзецца 1 верасня ў 10.00 на малой эстраднай пляцоўцы Цэнтральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага, а таксама наведаць выставу “Пачэсны шлях настаўніка”, прымеркаваную да 110-годдзя пачатку педагагічнай дзейнасці Якуба Коласа, у музеі песняра па адрасе вул. Акадэмічная, 5.
Тэлефон для даведак: (017) 284 17 02.
ўсе навiны ![]() |
|
|
|
|
||||||||



Карта сайта