Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

да 56-й гадавіны з дня смерці Якуба Коласа


 Жалобная імпрэза на Вайсковых могілках г. Мінска 

Мяне ў жывых не стане, 
Сыду я ў небыццё,
Ды вечна будзе ранне,
І песні, і жыццё.
Якуб Колас
 
Сёлета спаўняецца 56 гадоў з дня смерці вядомага грамадскага дзеяча, вучонага, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Шлях, які прайшоў пясняр, – адметны. Асноватворныя ўласцівасці яго жыцця і дзейнасці – сумленнасць, высокароднасць, імкненне дапамагчы ў цяжкіх абставінах, грунтоўнасць ва ўсіх жыццёвых праявах, любоў да Бацькаўшчыны і яе народа, клопат аб захаванні нацыянальнай самабытнасці беларусаў, аб беларускай мове, пратэст супраць рознага кшталту прыгнечання чалавека – у поўнай меры адбіліся на творчасці пісьменніка, які ўнёс значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуры.

Штогод 13 жніўня, у дзень смерці Якуба Коласа, члены сям'і паэта, літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы, супрацоўнікі музеяў горада Мінска, а таксама ўсе неабыякавыя да творчасці сапраўднага майстра мастацкага слова збіраюцца разам, каб ушанаваць памяць славутага пісьменніка. 

Запрашаем прыняць удзел у памінальным мітынгу і ўскладанні кветак да помніка Якубу Коласу, якія адбудуцца 13 жніўня а 16-й гадзіне на Вайсковых могілках сталіцы.


Тэл. для даведак: (017) 284 17 02, 284 05 55, 284 15 84

 



ўсе навiны


© 2009-2012 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта