Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Пакiньце свае водгукi


Вопрос:
Александр
09 Апреля 2015 г, 21:46
Как называется стих о смерти Якуба Коласа.
Там еще есть такие строки: "У хаце няма гаспадара"
Ответ:
Напэўна Вы маеце на ўвазе верш М.Аўрамчыка "У доме Якуба Коласа"

Здаецца нават,
што дзвярны праём тут павузеў,
Калі цяпер
сюды ўваходзіш са двара...
Я не прывыкну ўсё ніяк,
што тут цяпер музей
I што самога тут няма гаспадара.
А помніце, сябры,
як некалі ў спякотны дзень
Сюды мы ў госці ім запрошаны былі,
Як бедаваў тады паэт,
што зноў стаіць сухмень,
Што нівы нават ні расінкі не пілі?
Прайшлі дажджы...
З двара чуваць людскія галасы..
Як быццам выйшаў ён падыхаць водарам сасны
Палюбавацца,
як закрасавалі каласы
Ім вырашчанага гатунку збажыны.
Барометр на стале
прарочыць ясны дзень з начы...
Ліст недапісан ім...
Я ў сэрцы ўсё збярог,
Як той юнак,
якому жураўліныя ключы
Ён уручыў
і жураўлінае пяро.

1962 г.

Вопрос:
Irusic
16 Января 2014 г, 00:04
Знайшла!

Шоў казёл, наш казёл
Ды па ельнічку
Хлопцаў-дзевак запрашаў
На вясельлечка. (казёл ходзіць у сярэдзіне кола)
Выбіраю я цябе – (падыходзіць да каго-небудзь і паказвае яму рогі, той паказвае рогі ў адказ і кажа)
Бе-е-е.

Вопрос:
Ірусік
14 Января 2014 г, 23:51
Дзякую за сённяшні вечар, вельмі цікава. Не маглі бы вы нагадаць словы каляднай песні-карагода с казой, якую спявалі ў пачатку вечара?

Вопрос:
Надежда
05 Августа 2013 г, 10:40
Выражаю ОГРОМНУЮ БЛАГОДАРНОСТЬ сотрудникам филиала музея в "Николаевщена", за их чуткое , внимательное отношение! Провели интереснейшую экскурсию, мы остались в полном восторге!!!! Уважаемые минчане и гости столицы рекомендую посетить этот удивительный уголок нашей страны, равнодушным ни кого не оставит это удивительное место. :-)

Вопрос:
Ина
30 Октября 2012 г, 21:24
Не так даўно была ў Мінску па службовых справах і зусім нечакана для сябе патрапіла ў літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Знайсці будынак музея для мяне не выклікала цяжкасцей, хоць раней у гэтым куточку сталіцы я не была. Будынак вельмі ўтульна і, трэба сказаць, нават дзіўна схаваны ад гарадскога шуму і мітусні сярод зеляніны – мемарыяльнага саду, які з"явіуся тут яшчэ пры жыцці паэта.
У музеі мне прапанавалі цікавую і змястоўную экскурсію, падчас якой шмат новага даведалася пра Коласа-чалавека.
Аказваецца, на месце двухпавярховага катэджа калісьці была невялічкая драўляная хатка, прывезеная для пісьменніка і яго сям"і пасля вайны з прыгараднай вёскі. Пазней з"явілася цагляная прыбудова да яе, і толькі ў 1952 годзе, за два гады да смерці народнага паэта, быў пабудаваны гэты прасторны дом.
Пры ўваходзе наведвальнікаў вітае сам Пясняр, – на сцяне размешчаны яго фотаздымак у чалавечы рост, – здаецца, ён рады гасцям. Адзначаю неардынарнасць падыходу да пастраення экспазіцыі на першым паверсе: кожны пакой тут прысвечаны аднаму з самых значных твораў Коласа, і, у той жа час, уся экспазіцыя паслядоўна распавядае пра жыццё і творчасць пісьменніка, бо большасць яго раманаў і паэм аўтабіяграфічны.
На другім паверсе музея – мемарыяльная частка экспазіцыі, дзе адноўлены інтэр"ер і мэбля апошнх год жыцця Якуба Коласа. Большасць плошчы займае вялікая гасцёўня, у якой ў свой час збіралася не толькі дружная сям"я Песняра, — сюды прыходзілі паэты і пісьменнікі – увесь цвет тагачаснай савецкай інтэлігенцыі. Сталовая – месца, дзе сустракаліся і гутарылі за абедам самыя блізкія Коласу людзі…
Але асобае месца ва ўсім доме належыць кабінету пісьменніка. Тут ён памёр за сваім рабочым сталом, і усе гадзіннікі ў памяшканні паказваюць адзін і той жа час – 13. 20, час, калі спынілася яго сэрца. І здаецца, менавіта ў гэтым пакоі надзвычайная цішыня і, калі хочаце, надзвычайная мемарыяльнасць музея, што так старанна зберагае памяць пра народнага паэта, дасягае сваёй кульмінацыі.



Вопрос:
Aleksandr
03 Июня 2012 г, 20:20
Прывітанне музею з палескай зямлі - вёскі Люсіна, у якой пачынаў свой працоўны шлях Якуб Колас. Люсінцы перадаюць памяць аб Коласе з пакалення ў пакаленне. У нас працуе літаратурна-этнаграфічны музей. На месцы школы, у якой працаваў паэт, устаноўлены памятны знак. Цэнтральная вуліца вёскі і чыгуначны прыпынак носяць імя Коласа. Вялікі дзякуй супрацоўнікам музея за нястомную працу па захаванню спадчыны!

Вопрос:
kelmut
17 Декабря 2011 г, 18:53
Былі цэлым гуртом у музеі. Праглядзелі з экскурсаводам усю экспазіцыю, асабліва спадабалася на другім паверсе, дзе нам паказалі гасцёўню дома, сталовую, працоўны кабінет паэта. Шмат новага даведаліся пра жыццё і творчасць Якуба Коласа.

Вопрос:
Віталь
08 Декабря 2011 г, 16:16
удзячны супрацоўнікам музея па пазнавальную экскурсію. было прыемна бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры. поспехаў вам у вашай нялёгкай працы!

Вопрос:
roma
08 Декабря 2011 г, 16:08
Музеі сталі сёння не толькі тымі ўстановамі, якімі іх успрымаюць, а сапраўднымі ачагамі культуры. Лепшыя мерапремствы музея Якуба Коласа даказваюць, што беларуская культура і літаратура ў прыватнасці жывуць і квітнеюць. Гэта цяжкая - без перабольшвання - ноша ляжыць перадусім на шэраговых супрацоўніках установы. Запомніў імёны Ірыны, Настассі, Паўла. Малайцы!

Вопрос:
Алег
17 Июня 2011 г, 12:10
Вельмі прыемнае і ўтульнае месца ў цэнтры Менску.
Ветлівы персанал. Мабыць, у асноўным дзякуючы ім мне так спадабалася. Дзякуй вам вялікі!
Цікавыя імпрэзы.
Шчэ шмат плюсаў, якія не буду агучваць.
Буду наведваць часьцей.


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта