Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Міжнародны круглы стол 2014

  

Паважаныя калегі!

 

Запрашаем Вас

 

18-19 ВЕРАСНЯ 2014 ГОДА

 

Прыняць удзел у Міжнародным круглым стале

 

«Музейны маркетынг. Асаблівасці пазіцыянавання музея ў сучасным грамадстве»

 

Запрашаем да ўдзелу шырокае кола спецыялістаў літаратурных мемарыяльных музеяў Беларусі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы.

 

Мэта круглага стала:

Абмен вопытам па ўкараненні новых формаў прасоўвання і прэзентацыі музея і музейнага прадукту.

 

Асноўныя задачы:

- пашырэнне геаграфіі супрацоўніцтва паміж літаратурнымі мемарыяльнымі музеямі;

- комплекснае культуралагічнае даследаванне феномену музейнага маркетынгу.

 

Тэматыка круглага стала:

- асаблівасці маркетынгавага падыходу ў музейнай дзейнасці;

- прадстаўленне музея ў Інтэрнэт-прасторы;

- брэнд як стратэгічны рэсурс развіцця сучаснага музея;

- новыя функцыі мемарыяльнага музея ў сістэме сучаснай культурнай прасторы сваёй краіны;

- музей як цэнтр культурнай камунікацыі рэгіёну;

- сувязі з грамадскасцю: дасягненні і праблемы.

 

Да абмеркавання можа быць прынятая іншая тэма, сугучная названым.

 

Будзем рады прыняць заяўкі для ўдзелу ў працы круглага стала да 15 жніўня 2014 года.

 

Запрашэнні будуць высланы ўдзельнікам круглага стала пасля атрымання заявак.

 

Матэрыялы выступу ў двух варыянтах (электронным і друкаваным) павінны быць прадастаўлены не пазней даты правядзення круглага стала.

Пражыванне за кошт арганізатараў круглага стала, праезд за кошт накіроўваючага боку.

 

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Адрас музея: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэлефоны для кантактаў:

Дырэктар Зінаіда Мікалаеўна Камароўская - (017) 284 15 84

Вучоны сакратар Яўгенія Мікалаеўна Мятлушка - (017) 284 05 55

fax: 284 19 40,

e - mail: muzeyк[email protected] 


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта