Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Электронны зварот


 

 


 

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб на імя дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Пры абскарджанні рашэння музея адпаведны зварот можа разглядацца ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Электронны зварот афармляецца на беларускай ці рускай мовах.

 

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

 

•прозвішча, імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;

•адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

•змест сутнасці звароту;

•адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

 

•поўную назву юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; змест сутнасці звароту;

•прозвішча,  імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

•адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзён, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна ці месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

 

• аформлены не на беларускай ці рускай мове;

•не ўтрымоўваюць прозвішча,  імя, імені па бацьку, адрасу месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

•не ўтрымоўваюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасу яго месца знаходжання, прозвішча,  імя, імя па бацьку кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

•утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;

•утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;

•падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна- працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, што вызначаюць парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам пра адміністрацыйныя працэдуры або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

•утрымліваюць пытанні,  якія не адносяцца да кампетэнцыі музея;

•прапушчаны без уважлівай прычыны  тэрмін падачы скаргі;

•пададзены паўторны зварот, калі ён ўжо быў разгледжаны па сутнасці  і ў ім не ўтрымоўваюцца новыя акалічнасці, што маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

•калі з  заяўнікам спынена перапіска.

Электронны зварот на імя дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа накіроўваецца на адрас электроннай пошты або  праз электронную форму звароту.

 

 

 


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта