Супрацоўніцтва з замежнымі музеямі
Згодна Кодэкса музейнай этыкі Міжнароднага Савета музеяў, карыстаючыся памкненнямі да добрасуседства і супрацоўніцтва, да далейшага развіцця культурных сувязей паміж народамі, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа плённа супрацоўнічае з калегамі музеяў замежжа.
 |
27 красавіка 2011 года заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам А.С. Пушкіна "Міхайлаўскае" (Пушкінскі запаведнік) (Расійская Федэрацыя).
Дырэктар Пушкінскага запаведніка Васілевіч Георгій Мікалаевіч і дырэктар Дома Коласа Камароўская Зінаіда Мікалаеўна падчас сустрэчы ў Міхайлаўскім.
|
 |
14 ліпеня 2011 года заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Літаратурным музеем Аляксандра Пушкіна (Вільнюс, Літва).
Дырэктар музея А. Пушкіна Міхнёва Таццяна Леанідаўна і дырэктар Дома Коласа Камароўская Зінаіда Мікалаеўна падчас сустрэчы ў Вільнюсе.
|
Заключаныя пагадненні прадугледжваюць наступнае супрацоўніцтва:
- абмен выставамі;
- удзел навуковых супрацоўнікаў музеяў у навуковых канферэнцыях і семінарах;
- арганізацыю і правядзенне сумесных сустрэч, канферэнцый, семінараў, круглых сталоў;
- абмен дэлегацый музейных работнікаў;
- стварэнне сумесных праектаў і праграм;
- прадастаўленне навуковым супрацоўнікам практычнай дапамогі ў рабоце з архіўнымі і фондавымі матэрыяламі ў Беларусі і Літве.
Вялікі творчы вынік прыносяць трывалыя сувязі з Кіеўскім літаратурна-мемарыяльным музеем Максіма Рыльскага (Украіна). З 2005 года цягнецца творчая садружнасць музеяў, вынікам чаго стаў шэраг сумесных мерапрыемстваў і сустрэч: святкаванне 40-годдзя заснавання музея М. Рыльскага, удзел украінскіх калег у "Каласавінах", святкаванне 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, сумесная пошукава-фондавая работа ў музейных архівах, 115-годдзе з дня нараджэння Максіма Рыльскага.
 |
24 студзеня 2013 года заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеем.
Дырэктар Калінінградскага музея Якімаў Сяргей Аляксандравіч і дырэктар Дома Коласа Камароўская Зінаіда Мікалаеўна.
|
Назад>>