Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Назад
Выстаўкі 2012 годаВыстаўкі з уласных фондаў музея:
Паэма “Новая зямля” ў ілюстрацыях – мастацкія работы Васіля Шаранговіча з цыкла “Новая зямля” тэрмінам з 19.01.2012 па 26.01.2012
Аповесць Якуба Коласа “Дрыгва” ў айчынных і замежных выданнях – кніжная выстаўка да прэзентацыі мастацкага фільма “Талаш” кінастудыі “Беларусьфільм”. Выданні аповесці розных гадоў, пераклады на іншыя мовы свету, фотаздымкі Васіля Талаша і яго нашчадкаў. З 8.02.2012 па 12.02.2012
Якуб Колас і НАН Беларусі: да вытокаў беларускай навукі аб слове – дзейнасць Якуба Коласа на пасадзе віцэ-прэзідэнта АН БССР. Да міжнароднага дня абароны роднай мовы. З 21.02.2012 па 12.03.2012
Слова – радасць, слова – чары… – паводле музейных калекцый “Рукапісы” і “Фотаздымкі”. Да Сусветнага дня паэзіі. З 21.03.2012 па 31.03.2012
Якуб Колас і Міхаіл Лермантаў – выстаўка-інсталяцыя для сумеснага дэманстравання з выстаўкай фотаздымкаў “Родныя ўсё мясціны” з фондаў дзяржаўнага Лермантаўскага музея-запаведніка “Тарханы” (Расійская Федэрацыя). З 20.03.2012 па 31.03.2012
Адгукнуцца, загамоняць струны ўсе яго душы – выстаўка ілюстрацый да трылогіі “На ростанях” і паэмы “Сымон-музыка”. Мастацкія работы А. Дзямарына, Э. Агуновіча, кнігі – выданні трылогіі і паэмы. З 3.05.2012 па 18.05 2012
"Добры вечар, мае дарагія..." – выстаўка паводле музейнай калекцыі “Асабісты архіў”: перапіска Якуба Коласа з вядомымі грамадскімі дзеячамі, пісьменнікамі, блізкімі і роднымі людзьмі, рэдкія фотаздымкі. З 18.05.2012 па 23.05.2012
Выстаўка на 1 гадзіну – лісты і вершы-прысвячэнні Якуба Коласа да Аляксандры Кетлер. 18.05.2012
О, Вільня, крывіцкая Мекка! – сумесная выстаўка з фондаў Літаратурнага музея Аляксандра Пушкіна (г. Вільнюс, Літва) і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. З фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа прадстаўлены рукапісныя дакументы – лісты Якуба Коласа, кнігі з яго ўласнай бібліятэкі, пераклады паэмы “Палтава” на беларускую мову, зробленыя народным паэтам, мастацкія работы Міколы Купавы з з відамі мясцін Вільні, звязаных з Нацыянальным Адраджэннем 20-х гг. мінулага стагоддзя і з дзейнасцю Якуба Коласа. З Літаратурнага музея Аляксандра Пушкіна – фотаздымкі родных і блізкіх славутага рускага паэта, выявы музея.
Выстаўкі з фондаў іншых музеяў і прыватных калекцый:
"Імпрэсіі любові": аўтарская выстаўка маладых мастакоў – удзельнікаў музейнага праекта для моладзі “Кватэрнікі ў дзядзькі Якуба” (да дня Св. Валянціна). Фотаработы мастацтвазнаўцы, фатографа-аматара Аляксандры Гарлачовай-Русалоўскай і графічныя работы дызайнера Кацярыны Зараевай. З 13.02.2012 па 17.02.2012
"Кругом родные всё места..." – фотавыстаўка з фондаў Дзяржаўнага Лермантаўскага музея-запаведніка “Тарханы” і пры ўдзеле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (г. Мінск). З 21.03.2012 па 31.03.2012
Усмешка клоўна – выстаўка тэатральных лялек з прыватнай калекцыі А. В. Грэкава. Да Міжнароднага дня тэатра. З 27.03.2012 па 31.03.2012
Выстаўкі з уласных фондаў па-за межамі музея:
"Мой край родной..." – фотавыстаўка па родных мясцінах Якуба Коласа ў гарадах Алаверды, Ванадзор, Лоры ў Рэспубліцы Арменія. З 19.12.2011 па 01.03.2012
Па родных мясцінах Якуба Коласа – графічныя работы Лазара Рана ў Цэнтры культуры Рэспублікі Беларусь у Варшаве (Польшча). З 19.12.2011 па 01.03.2012
Шляхамі майго юнацтва. Дарогі Брэстчыны – у Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава. Мастацкія работы мастакоў Н. Воранава, Л. Гоманава, В. Жолтак, графічныя работы А. Дзямарына; кнігі: выданні “Палескіх аповесцяў” і рамана-трылогіі “На ростанях” розных гадоў, пераклады на іншыя мовы свету; асабістыя рэчы Якуба Коласа; дакументы з калекцыі “Рукапісы”. З 09.02.2012 па 31.03.2012
Шляхамі Якуба Коласа. Дарогі Гомельшчыны – у Музеі гісторыі горада Гомеля. Кнігі: выданні паэмы “Новая зямля” розных гадоў; акварэлі народнага мастака Рэспублікі Беларусь В. Шаранговіча, графічныя работы Л. Рана; асабістыя рэчы Якуба Коласа; дакументы з калекцыі “Рукапісы”. З 27.03.2012 па 30.04.2012
Якуб Колас, Янка Купала – беларускія песняры – у Музеі-запаведніку А.С.Пушкіна “Міхайлаўскае” (сумесна з Літаратурным музеем Янкі Купалы). Прадстаўлены графічныя работы Анатоля Александровіча, малюнкі Васіля Шаранговіча паводле паэмы “Новая зямля”, пераклады твораў Якуба Коласа на рускую мову, лісты да Якуба Коласа ад рускіх пісьменнікаў. З 25.04.2012 ![]() |
|
|
|
|
||||||||




Карта сайта