Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



Юрка Міцкевіч

Юрый Канстанцінавіч Міцкевіч

(01.05.1917г., г.Перм – 1941г. (?)) – сярэдні сын Якуба Коласа. У 1935-1937 гг. Вучыўся на геолага-геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля каля года правучыўся на геалагічным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым вярнуўся ў Мінск і закончыў геаграфічны факультэт БДУ (1940). У 1940 г. Юрый Міцкевіч быў прызваны на вайсковую службу ў 62-і конны артылерыйскі полк 8-й стралковай (мястэчка Ставіскі за г.Ломжа, Беласточчына). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны яфрэйтар Ю.К. Міцкевіч знаходзіўся ў Мінску на спаборніцтвах па стэндавай стральбе. Ваяваў у 49-м карпусным артылерыйскім палку, удзельнічаў у абароне Смаленска. Верагодна, загінуў у баях пад Вязьмай увосень 1941 г. 

У сям"і Юрка рос бойкім, кемлівым, рухавым хлопчыкам. Юрка стаў прататыпам Жоржыка, сына настаўніка Лугавіка, у апавяданні Якуба Коласа “Туды, на Нёман!”; пад сваім імем Юрка згадваецца ў паэме “Міхасёвы прыгоды”.
Трагічны лёс Юркі назаўсёды стаў болем душы яго родных. У дзённіку “Гаворыць Клязьма” у 1944 г. Якуб Колас пісаў: “30/IV. Бедная Маруся, яна засталася адна ў хаце, рыхтуецца да заўтрашняга дня. Успомніла дзень нараджэння Юркі – 1 мая, расчулілася, расплакалася. Як цяжка ёй было. Яе настрой перадаўся і мне. Юрка, Юрачка – загінуў ты бясследна. І мы не ведаем твайго лёсу. А як ты перажываў з таго дня, калі вайна, пажар Мінска разлучылі нас. І не ведалі мы, што разлучыліся навекі!”
 
Па матэрыялах артыкула з часопіса "Роднае слова" (9/2000)

 

Мой мілы сын, мая Маруся!

Нас разлучыў няўмольны лёс.

За вас зямлі я памалюся

І акраплю расою слёз.

 

                                         Якуб Колас

 

 

 


© 2009-2015 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, , yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40,
  Карта сайта