Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
“О доблестях, о подвигах, о славе…» А. Блок
Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і паэта рускага сімвалізму Аляксандра Блока аб'ядноўвае Брэсцкае Палессе – месцы, дзе ў 1916 – 1917 гг, амаль 200 дзён і начэй А. Блок правёў у экстрэмальных умовах на фронце, і дзе ў 1902 – 1906, 1911 – 1914гг. настаўнічаў Якуб Колас. Рускі паэт, які апынуўся на беларускім палессі падчас Першай сусветнай вайны, прысвяціў яму такія радкі “Полюби эту вечность болот, Никогда не иссякнет их мощь”, беларускі Пясняр ў трылогіі “На ростанях” напіша: “Ад балот патыхала нейкім невыразным смуткам, ціхім жалем веяла ад аднатонных малюнкаў палескіх куткоў, дзе ўсё ж такі жыццё стварала своеасаблівыя формы і, нягледзячы на ўбоства, мела сваю павабнасць і хараство, свой твар, поўны тужлівага задумення”. Госці вечара даведаюцца пра гісторыю сяброўства паэта, перакладчыка, крытыка, мастака С. Гарадзецкага і народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, пра цесныя стасункі С. Гарадзецкага і А. Блока, дзякуючы якому С. Гарадзецкі і захапіўся паэзіяй. Спецыяльна запрошаны госць вечара – дырэктар Музея-кватэры А. Блока ў Санкт-Пецярбургу Л. У. Пушкарова, якая распавядзе пра Пецярбургскую кватэру Блока, а таксама пра той перыяд у жыцці паэта, які ён правёў на Беларусі, воляю лёсу апынуўшыся тут у цяжкія ваенныя гады. Вядучы літаратурна-музычнай імпрэзы – дыктар Беларускага радыё і тэлебачання, радыёрэжысёр Алег Вінярскі. На вечары таксама будзе падпісана пагадненне аб доўгатэрміновым творчым супрацоўніцтве паміж Музеем-кватэрай А. Блока і музеем Якуба Коласа. Гэты дакумент – увасабленне ідэі больш цесных узаемаадносін. У перспектыве супрацоўніцтва музеяў – абмен выстаўкамі і магчымасць стварэння сумесных праектаў і праграм, якія былі б цікавыя кожнаму з бакоў. ўсе навiны ![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||





Карта сайта