Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў



ПРЭЗЕНТАЦЫЯ СЕРЫІ “БІБЛІЯТЭКА ЧАСОПІСА “ВЯСЁЛКА”


        Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба

     Установа “Рэдакцыя часопіса “Вясёлка”

                                        Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”

 


 

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ СЕРЫІ “БІБЛІЯТЭКА  ЧАСОПІСА “ВЯСЁЛКА”

 

24 красавіка 2014 года а 17  -ай гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках цыкла творчых сустрэч з рэдакцыямі беларускіх часопісаў і газет адбудзецца чарговая літаратурная імпрэза з удзелам рэдакцыі часопіса “Вясёлка”.

На гэты раз чытачы змогуць пазнаёміцца з кніжкамі для дзяцей серыі “Бібліятэка часопіса “Вясёлка” – сумесны праект з выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне”, дзе пабачылі свет кнігі: “У свеце дабрыні” (выбраныя творы вядомай дзіцячай пісьменніцы Эдзі Агняцвет), “Сакрэты колераў “Вясёлкі” Уладзіміра Ліпскага,  “Кот жыве без турбот” (укладальнік Анатоль Зэкаў), чытанка-маляванка Раісы Баравіковай “Матылёчкі-матылькі”, вершы  літоўскага дзіцячага пісьменніка Вітаўтаса Бараўскаса “Зіхаціць на небе сонца”. Творы, якія ўключаны ў кнігі серыі, прайшлі сапраўднае выпрабаванне часам: усе яны былі надрукаваны ў часопісе “Вясёлка” ў розныя гады, але сустрэліся толькі на старонках пазначаных кніг.  У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Аляксандр Супрановіч, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімр Ліпскі, намеснік галоўнага, супрацоўнікі рэдакцыі, пісьменнікі і мастакі.

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

 

 



ўсе навiны


© 2009-2014 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, [email protected], yakubkolas.by
 
Тел./факс 284-19-40, 284-17-02
  Карта сайта