Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

“Зямля мая мяне заве…”


   

     1 ліпеня у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося адкрыццё выстаўкі “Зямля мая мяне заве…”, прысвечанай  Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю выдання паэмы Якуба Коласа “Суд у лесе”.

       Лёс Якуба Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны стаў сапраўдным адлюстраваннем лёса ўсяго беларускага народа: смутак развітання з радзімай, трагедыя страты блізкіх людзей і, нарэшце, радасць вызвалення.

     Паэма “Суд у лесе” была створана за вельмі сціслы час. У творы побач з нянавісцю да ворага, з болем за свой люд і радзіму – адчуванне настальгіі і вяртанне ў даваенны час. 9 сакавіка 1943 г. паэма была падпісана да друку асобным выданнем. Яна знайшла шырокі водгук і запатрабаванне ў чытача. I, VIII,  XVIII раздзелы гучалі ў эфіры па Ташкенцкім радыё, дзе тры разы на месяц вяліся перадачы на беларускай мове. Дарэчы, менавіта дзякуючы намаганням Якуба Коласа на Узбекскім радыё з"явілася магчымасць весці перадачы беларусам.

     На выстаўцы  былі  прадстаўлены асабістыя рэчы Песняра, лісты, тэлеграмы, дарчыя надпісы Якуба Коласа на выданнях паэмы, плакаты і газеты ваенных гадоў.

     Успамінамі аб суровым ваенным часе падзяліліся пісьменнікі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.


 

 

 



ўсе навiны


© 2009-2012 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта