Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Літаратурна-музычная імпрэза да 100-годдзя шлюбу Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча) і Марыі Дзмітрыеўны
20 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа праходзіла творчая сустрэча “Ты – песня натхнення…” да 100-годдзя шлюбу Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча) і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай. Лёс падараваў Канстанціну Міцкевічу сустрэчу, знаёмства, каханне з жанчынай, якая на ўсё астатняе жыццё стала яго зоркай, натхненнем, шчасцем. Пазнаёміліся маладыя настаўнікі ў Пінску ў 1912 годзе на занятках па ўдасканаленні педагагічнага майстэрства. Там жа, у 1913 годзе, яны пабраліся шлюбам. Для пісьменніка Марыя Дзмітрыеўна была не проста жонкай, добрай гаспадыняй, маці трох сыноў, але і лепшым сябрам, першым чытачом і крытыкам яго твораў, яго натхненнем. “Мілы друг мой”, “мая зорка”, “мая добрая дружачка”, “мая святыня”, “яснюсенькая зорка” — так называў Якуб Колас сваю жонку. У сям"і панавалі пачуцці любові, вернасці і адданасці. Добрыя традыцыі сям"і працягнулі дзеці, унукі і праўнукі Якуба Коласа і Марыі Дзмітрыеўны. На вечары прагучалі вершы –прысвячэнні, лісты Якуба Коласа да Марыі Дзмітрыеўны, урыўкі з лістоў дзяцей да бацькоў. Малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, унукі і праўнукі песняра падзяліліся сваімі ўспамінамі, прыгадалі цікавыя моманты з жыцця, а таксама раскрылі сакрэт, які перадаецца ад пакалення да пакалення: як захаваць каханне, цёплыя, шчырыя ўзаемаадносіны ў сям"і. Выступленне знакамітай рок-бард-спявачкі Таццяны Беланогай прагучала ў якасці музычнага ўвасаблення неўміручасці высокага пачуцця – кахання. Да 100-годдзя шлюбу Марыі Дзмітрыеўны і Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіч была падрыхтавана адмысловая выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, матэрыялы якой дазваляюць даведацца пра каханне, сапраўднае сяброўства і падтрымку, якія панавалі ў сям"і песняра.
ўсе навiны ![]() |
|
|
|
|
||||||||


Карта сайта