Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

Святочнае ўручэння білетаў СПБ


 

 

 

13 чэрвеня Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіў чарговае сумеснае мерапрыемства з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Добрай традыцыяй стала правядзенне святочнага ўручэння білетаў СПБ у Доме песняра. Так, ва ўтульнай гасцёўні музея былі прыняты ў згаданую арганізацыю такія маладыя  паэты і пісьменнікі, як Уладзімір Лазар, Уладзімір Кісялёў, Надзея Ніжнева-Ксенафонтава, Віктар Рашкевіч, Маргарыта Латышкевіч і Марыя Верціхоўская.

У гэтыя цудоўныя летнія дні кола сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі папоўнілася новымі імёнамі  – пасведчанні атрымалі маладая паэтэса, пераможца Мінскага гарадскога літаратурнага конкурсу, прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, Людміла Клачко, маладая паэтэса, бард Ганна Чумакова, паэтэсы Вольга Шпакевіч і Алена Бабурэвіч. Уручаў пасведчанні старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхась Паўлавіч Пазнякоў.

 

 

 

 



ўсе навiны


© 2009-2012 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта