Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў


Да Міжнароднага дня радыё

Сустрэча з творчай  групай радыёспектакля “Адгукніся, браце!” па п'есе драматурга Георгія Марчука

 

6 мая 2013 года, напярэдадні Міжнароднага дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася сустрэча з творчай групай  радыёспектакля “Адгукніся, браце!” па п'есе драматурга Георгія Марчука. У аснове твора – сцэны з жыцця маладога Коласа, гады станаўлення яго як нацыянальнага паэта і творчай асобы, уключаны вершы з першага паэтычнага зборніка “Песні-жальбы” і фрагменты паэм “Сымон-музыка”, “Новая зямля”. Радыёпастаноўка працягласцю 90 хвілін была прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта, прэм'ера адбылася на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 1–2 снежня 2012 года. Ролі выконвалі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, Рэспубліканскага дзяржаўнага тэатра юнага гледача, Тэатра-студыі кінаакцёра.

Пра ідэйную задуму, творчае пераасэнсаванне, штодзённую працу над спектаклем распавялі рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі і рэдактар Галіна Шаблінская. Прысутнічаў і выканаўца галоўнай ролі - сапраўдны майстар радыёжанра Андрэй Кавальчук. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі драматург Георгій Марчук, дырэктар і рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі. Слухачам былі прадстаўлены ўрыўкі са спектакля, у выкананні акцёраў прагучалі творы Якуба Коласа.

   

 

 



ўсе навiны


© 2009-2012 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта