Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Адкрыццё выстаўкі ікон мастачкі Ядвігі СЯнько да 1025-годдзя Хрышчэня Русі і свята Праваслаўнага Вялікдня
“Адбудуем храм у душы…”
26 красавіка а 16-й гадзіне напярэдадні Вербнай нядзелі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі ікон “Адбудуем храм у душы…”. Аўтар палотнаў – Ядвіга Іванаўна Сянько, мастачка з г. Маладзечна. Ёсць французская прытча: «Тры працаўнікі цягаюць каменні да месца, на якім будуецца храм. Падарожны пытаецца ў іх: - Што вы робіце? Адзін адказвае: «Зарабляю грошы». Другі - «Цягаю каменне». А трэці, з гонарам у голасе, вымавіў: «Будую храм». Сапраўды, можна па-рознаму ставіцца да сваёй справы. І як ты яе бачыш, як падаеш, як адчуваеш і як робіш, так яна і будзе жыць у гэтым свеце, выглядаць у вачах людзей. Ядвіга Сянько заўсёды ставілася да сваёй творчасці, як да ўзвядзення храма. На выстаўцы прадстаўлена больш за 30 работ - спісы (копіі) найбольш вядомых праваслаўных і каталіцкіх ікон, якія па бласлаўленні Філарэта, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мастачка стварае з 1997года. Ядвігай напісана больш за 1500 ікон і карцін на хрысціянскую тэму. Яе працы можна ўбачыць не толькі ў храмах г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна, але і ў многіх храмах Беларусі і за яе межамі, а таксама ў некаторых музеях рэспублікі. Мастачка працуе таксама ў жанры пейзажу і нацюрморта. Ёю напісана больш за 500 кветкавых кампазіцый і пейзажаў. Работы Ядвігі Сянько знаходзяцца ў прыватных калекцыях ва Украіне, Расіі, Арменіі, краінах Балтыі, Польшчы, Германіі, Італіі, Англіі, ЗША. На адкрыцці выстаўкі з прамовай да прысутных звернецца пробашч Усясвяцкага прыходу Мінска протаіерэй Фёдар Повны, а таксама прагучаць духоўныя спевы.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02 Афіцыйны сайт: yakubkolas.by
ўсе навiны ![]() |
|
|
|
|
||||||||


Карта сайта