Прэзентацыя нумара часопіса
| |
 |
24 красавіка 2013 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках цыкла творчых сустрэч з рэдакцыямі беларускіх часопісаў і газет адбудзецца чарговая літаратурная імпрэза з удзелам рэдакцыі часопіса “Вясёлка”.
Першы нумар часопіса “Вясёлка” пабачыў свет у красавіку 1957 года, і з таго часу выходзяць нумары выдання, якія разлічаны на розны густ і ўзрост маленькіх чытачоў, вучаць іх любіць сваю краіну, родную мову, гісторыю і культуру.
На вечарыне чакае прадстаўленне мімаў, жанглёраў, хадулістаў і раставых лялек, гімнастычныя нумары, выступленне дзіцячага эстраднага цырка “Шапітошка”, паказ ад подыум-школы “Мадмуазэль Адры”, шоу ілюзіяністаў. Таксама можна пазнаёміцца з адметнай выстаўкай, прысвечанай цырку і запісаць відэапажаданне – якім вы хочаце бачыць часопіс “Вясёлка”.
Рэдакцыю прадставяць галоўны рэдактар Уладзімр Ліпскі, намеснік галоўнага рэдактара Анастасія Радзікевіч, супрацоўнікі рэдакцыі, пісьменнікі і мастакі.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт музея: yakubkolas.by
Адрас рэдакцыі часопіса “Вясёлка”: вул. Кальварыйская, 25
Тэл. для даведак: 204-62-83
Афіцыйны сайт: www.veselka.by
ўсе навiны