Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго. |
“Хто я ў сучасным? Знічка…”
Прэзентацыя кнігі “У віры падзей” Сяргея Давідовіча
17 красавіка 2013 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі “У віры падзей” беларускага паэта і мастака-жывапісца Сяргея Давідовіча.
Як мастак-жывапісец, С. Давідовіч працуе ў жанры тэматычнай карціны-пейзажа (“Вясна”, “Курапаты”, “Лагойшчына”, “Карпілаўка”), карціны грамадзянскай тэматыкі (“Трэба выжыць, Беларусь”, “Мама-выратавальніца”, “Чарнобыльская пастка”, “Чарнобыльскі Гулівер” і інш.). Сяргея Давідовіча цікавіць і рэлігійна-філасофская тэматыка, пошук адказу на адвечныя пытанні: хто мы, адкуль і дзеля чаго на гэтай зямлі (карціна “Дабро і зло”, вялікі трыпціх “I кожны звернецца да Бога” і інш.), тонкая псіхалогія сялянскіх узаемаадносінаў, гісторыя таталітарызму ў СССР, і, як кажа сам мастак, наш вечны боль – Чарнобыль. Чалавек дзеяння, жыццярадасны, дабразычлівы, Сяргей Фёдаравіч любіць пісаць сціплыя сцэнкі вясковага жыцця, напоўненыя пранікнёным лірызмам,тонкім гумарам, аптымізмам і вялікай любоўю да чалавека (“Залатое вяселле”, “Маладзік”, “Рысакі”, “Валачобнікі” і інш.). У яго тэматычных карцінах удала спалучыліся вобразнасць, алегарычнасць, глыбокае веданне тэмы і пераканалая грамадзянская пазіцыя аўтара. Мастак пазбягае нядобрай карыкатурнасці, яго карціны поўныя шчырай увагі да радавых падзей і вызначаюцца трапнасцю іх ацэнкі, і таму яны так вабяць гледача. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, беларускія літаратары Казімір Камейша, Алесь Марціновіч, Павел Саковіч і інш. Сапраўднай украсай вечара сталі песні пад гітару ў выкананні самога Сяргея Давідовіча.
ўсе навiны ![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||



Карта сайта