Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: "Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..." |
Дзень гумару“Не зважай: даў бог свята ─ гуляй…”:
1 красавіка 2013 года ў Міжнародны дзень гумару гасцінны Дом Коласа адчыніў свае дзверы для ўсіх аматараў добрых жартаў. Якуб Колас быў майстрам малых форм творчасці ─ афарыстычных выказванняў, аўтарскіх прыказак, трапных найменняў, алегарычных дыялогаў, перыфразаў, каламбураў, тостаў, параўнанняў, анекдотаў, прыгавораў і г.д. Таму гучанне адмысловых жартаў і гумарэсак у Доме Коласа з"яўляецца своеасаблівым перайманнем творчай спадчыны песняра. І толькі ў гэты дзень госці музея змаглі убачыць арыгіналы рукапісаў гумарыстычных вершаў Якуба Коласа. Сёлета жартоўная імпрэза складалася з наступных частак: 1. гумарыстычныя замалёўкі з вуснаў малодшага сына песняра Міхася Міцкевіча; лаўрэатаў літаратурнай прэміі “Залаты купідон” Анатоля Зэкава (сатыра і гумар) і Казіміра Камейшы (краязнаўства); 2. забаўляльная шоу-праграма студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (інтэрактыўныя гульні і падарункі, музычныя нумары); 3. выступленне маладога барда, удзельніка і лаўрэата шэрагу конкурсаў і фестываляў аўтарскай песні Сяргея Башлыкевіча.
ўсе навiны ![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||



Карта сайта