Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

Міжнародны літаратурны праект “Зямля – аснова ўсёй Айчыне”, прысвечаны 90-годдзю напісання самага вядомага твора беларускай літаратуры ХХ стагоддзя паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа


Міжнародны літаратурны праект “Зямля – аснова ўсёй  Айчыне”, прысвечаны 90-годдзю напісання самага вядомага твора

беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа

 

 

На працягу 2013 года ў Доме Коласа будзе магчымасць даведацца пра сусветна вядомыя эпасы краін Еўропы і Азіі, лёсавызначальныя творы еўрапейскіх культур, якія па волі гісторыі сталі пазнавальнымі літаратурнымі сімваламі  сваіх нацый, і выдатную паэму Якуба Коласа “Новая зямля”

 

У 2013 годзе спаўняецца 90 гадоў з моманту выхаду асобным выданнем паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа. Гэты твор па праву лічыцца мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага народа на пачатку ХХ стагоддзя, часу, калі фарміраваўся філасофскі падмурак нацыянальнай ідэі будучай самастойнай дзяржавы і будучыня яе народа. У паэме перад намі паўстае маніфест магчымасці годнага быцця, міру і дабрабыту, магчымасці, якуе дае зямля, - месца і стымул жыццятворчасці для кожнага сумленнага беларуса.

 

Такі ж вызначальны сэнс мае і раман-паэма  яўрэйскага грамадскага дзеяча, вядомага журналіста і літаратара Тэадора Герцля “Старая новая зямля” (Athneuland), у якім аўтар на пачатку ХХ стагоддзя апісаў адраджэнне яўрэйскай дзяржавы. Эпіграф ("Калі захочаце, гэта не будзе казкай") да яго рамана мог бы стаць дэвізам ўсяго жыцця гэтага неардынарнага чалавека. Дзейнасць Герцля як заснавальніка сусветнага сіянісцкага руху доўжылася менш за дзесяць гадоў, але ўжо пры жыцці яго асоба стала легендарнай. Творы Т.Герцля, як творы Якуба Коласа, паспрыялі станаўленню нацыянальнай самаідэнтыфікацыі яўрэйскага і беларускага народаў на сусветнай палітычнай арэне. Паэтычная сіла іх талентаў стала ў многім лёсавызначальнай для нашых нацый.

Міжнародным літаратурным паралелям і была прысвечана першая з цыкла мерапрыемстваў літаратурна-музычная імпрэза “Зямля – аснова ўсёй Айчыне”.
      На імпрэзе   выступілі народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч, намеснік Старшыні рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч, даследчык беларускай філалогіі Таццяны Студзенка. Беларускую і яўрэйскую музычную спадчыну можна было пачуць у выкананні  мастацкага калектыва “Гілель” і  навучэнцаў Беларускай дзяржаўнай гімназіі-каледжа імя І.Ахрэмчыка.

 

 

 

     



ўсе навiны


© 2009-2012 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта