Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго. |
“ТЫ – РАЙ, ПАЭЗІЯ, ТЫ – РОЙ АДВЕТНЫХ ДУМ, ДЗЕ МЫ ЗГАРАЕМ…”
Таццяна Сівец, галоўны рэдактар штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, і Рагнед Малахоўскі прадставілі кніжную серыю “Маладая паэзія Беларусі”, выданне якой распачалося ў мінулым годзе. Чытаў свае ээксперыментальныя вершы Адам Шостак, кніга якога пабачыла свет у гэтай серыі год таму. У гэтым годзе “Маладая паэзія Беларусі” была прадстаўлена сярод іншых і кнігай Вольгі Гронскай “АдВольная міфалогія”, прэзентацыя якой адбылася падчас імпрэзы. Вольга Гронская – паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Нарадзілася на Мядзельшчыне. Скончыларамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і аспірантуру пры ім. Піша на беларускай і рускай мовах, перакладае з нямецкай. Вершы і пераклады Вольгі друкаваліся ў “Першацвеце”, “Крыніцы”, “Маладосці”, “ЛіМе”, у інтэрнэт-часопісе перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. А ў гэтым годзе пабачыла свет і першая кніга – “АдВольная міфалогія”. Акрамя літаратурнай дзейнасці, Вольга Гронская плённа займаецца навукай. Піша літаратуразнаўчыя артыкулы, выкладае сусветную літаратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Хаця і ў сценах універсітэта Вольга не абмяжоўваецца толькі выкладчыцкай дзейнасцю. З 2010 года яна курыруе ўніверсітэцкае літаратурна-творчае аб"яднанне “БУКет”, дзе збіраюцца маладыя паэты, празаікі, драматургі, мастакі, музыкі. Букетаўцы спрабуюць сябе ў розных стылях і жанрах, бяруць удзел у разнастайных культурных мерапрыемствах універсітэта і за яго межамі. На сустрэчы ў Доме Коласа прагучалі вершы Вольгі Гронскай, а літаратурна-творчае аб"яднанне “БУКет” аздобіла вечар сваім паэтычна-музычным выступленнем.
ўсе навiны ![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||



Карта сайта