Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

Вечар памяці


Патрыярх беларускай філасофіі

Год таму пайшоў ад нас вядомы беларускі філосаф Уладзімір Конан. У гонар памяці пра слыннага навукоўца, літаратуразнаўца, эстэтыка 29 чэрвеня ў 18.30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на ўшанавальны вечар "патрыярха беларускай філасофіі".

На сустрэчу запрошаны калегі, аднадумцы, сябры Уладзіміра Конана, сярод якіх філосаф, культуролаг, сацыёлаг, доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Энгельс Дарашэвіч, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук Арсень Ліс, літаратуразнавец, прафесар культуралогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксей Рагуля, мастак-плакатыст Уладзімір Крукоўскі, а таксама землякі, сваякі славутага вучонага, якія падзеляцца сваім бачаннем яго месца ў беларускай навуцы і культуры, успамінамі пра сумесную працу і сустрэчы з ім, выкажуць прапановы па ўшанаванні яго памяці і творчага набытку.

 

Шчыра запрашаем на вечар памяці тых, хто ведаў Ул. Конана асабіста ці па яго кнігах, альбо хоча даведацца пра аднаго з найбуйнейшых даследчыкаў беларускай нацыянальнай культуры.



ўсе навiны


© 2009 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта