Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго. |
Адкрыццё выстаўкі“Мастакі на вайне”Урачыстае адкрыццё выставы з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея21 чэрвеня ў 11.30, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выставы з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея “Мастакі на вайне”. Аснову выставы складаюць графічныя работы, малюнкі, сюжэтныя замалёўкі, партрэты, сатырычныя плакаты і карыкатуры франтавых і партызанскіх мастакоў. Гэтыя работы выкананы ў перыяд 1943–1945 гг. мастакамі, якія былі на фронце і ў партызанскіх атрадах на Віцебшчыне, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада і вобласці.
Мэта выставы – праз графічныя творы, створаныя ў цяжкі перыяд ваенных выпрабаванняў, прагартаць старонкі гераічнай барацьбы супраць нямецкіх захопнікаў на Віцебшчыне, а таксама падкрэсліць ролю мастакоў, якія не толькі прымалі ўдзел непасрэдна ў баявых аперацыях, але і пакінулі мастацкую спадчыну, як жывое дакументальнае сведчанне героікі, патрыятызму, барацьбы і Перамогі.
Мастацтва, створанае ў час вайны і пасля Перамогі – сведчанне мужнасці і патрыятызму ўсяго народа. Яно заўсёды выклікала ў гледача, які шукае жыццёвую праўду гісторыі, глыбокі духоўны водгук. Мастакі-партызаны, франтавікі сваімі творамі падкрэслівалі, што веліч гераізму выяўлялася не толькі на полі бою, у ратным подзвігу, але і ў цярплівым пераадоленні нягод. Яны стварылі вобраз чалавека, які ўспрымаўся ў гераічным аспекце, незалежна ад маштабу яго подзвігу.
На выставе прадстаўлены работы мастакоў М. Гуціева, М. Абрыньбы, У. Кліпеля, А. Ткачонка, А. Мазалёва. Не ўсе яны з'ўляюцца ўраджэнцамі беларускай зямлі, але іх лёсы цесна перапляліся з нашай краінай: яны вызвалялі краіну ад фашысцкай навалы, многія затым працавалі ва ўстановах культуры і адукацыі Беларусі, якая такім чынам стала ім другой радзімай. Работы розных мастакоў аб'яднаны ў адну выставу не толькі з прычыны агульнасці лёсаў аўтараў, але і тоеснасці інтанацыйна-мастацкага, ідэйнага гучання карцін, якія гарманічна спалучаюцца ў рамках адной рэпрэзентацыі.
На ўрачыстае адкрыццё выставы запрошаны жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кіраўнік Студыі ваенных мастакоў Беларускага саюза мастакоў Мікалай Апіёк, мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Уродніч, малодшы сын Якуба Коласа Міхаіл Міцкевіч, а таксама адзін са старэйшых супрацоўнікаў музея песняра Мікалай Жыгоцкі. САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ! Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 Тэл. для даведак: 284-17-02, 284-15-84
ўсе навiны ![]() |
|
|
|
|
||||||||


Карта сайта