Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго. |
Рэтра-кінапаказ у Доме Коласа"Звычайны фашызм":рэтра-кінапаказ да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
Па ўзгадках рэжысёра, першапачатковым штуршком для нараджэння фільма стала яго размова з маладымі людзьмі, якія не памяталі вайны, ведалі пра яе выключна па аповедах дарослых, па кнігах і мастацкіх фільмах і для якіх фашызм быў нечым абстрактным і, магчыма, нават не настолькі небяспечным і страшным, як пра яго пісалі і гаварылі.
Важнасць тэмы, неабходнасць перадаць гледачу свае думкі заахвоцілі М.Рома самога выступіць з каментарыямі. Гэта дазволіла выбудаваць карціну як аўтарскае філасофскае разважанне, якое, як падкрэсліваў рэжысёр, рассоўвала рамкі дакументальнага матэрыялу, прымушаючы думаць пра лёс чалавека і чалавецтва ў самым шырокім аспекце, як гістарычным, так і сучасным. Спалучэнне маналогу, які дэманструе пачуцці самога аўтара, з эмацыйна ўражлівым мастацкім мантажом прывяло да таго, што фільм прымушаў гледачоў асэнсоўваць і перажываць трагічныя падзеі мінулага не проста як факты гісторыі, а як заклік не дапусціць нічога падобнага ў сучаснасці.
Уваход на прагляд вольны!
Тэл. для даведак: (017) 284 17 02
ўсе навiны ![]() |
|
|
|
|
||||||||



Карта сайта