Людвіг ван Бетховен і яго час
 |
11 лютага а 18 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх аматараў класічнай музыкі на чарговы канцэрт ансамбля "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам вядомага арганіста, клавесініста, дырыжора з Санкт-Пецярбурга Дзмітрыя Зубава. У праграме "Людвіг ван Бетховен і яго час" музыкі выканаюць творы Йозафа Гайдна, Карла Чэрні і Людвіга ван Бетховена.
Выканаўцы:
Галіна Мацюкова - флейта-траверса
Алена Мальцава - скрыпка
Віялета Герман - віяланчэль
Павел Казюковіч - валторна
Дзмітрый Зубаў - фартэпіяна
|
| |
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 284 15 84, 284 17 02
ўсе навiны