Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

Узнагарода чакае пераможцу!


 "Рвецца дух мой на свабоду"

                  Урачыстае падвядзенне вынікаў інтэлектуальнай віктарыны для старшакласнікаў  да 100-годдзя вызвалення Якуба Коласа з Мінскага астрога 

"Чым бліжэй падыходзіў час вызвалення, тым болей хваляваліся Уладзік і Андрэй. Але гэтае хваляванне было радасным, жаданым. Турбавала зараз адно: як уладзяцца яны ў новым жыцці, на волі?

 

Нарэшце настаў той дзень, якога так прагна чакалі тры гады. Нічым асаблівым не адзначаўся ён, гэты дзень. Незадоўга да поўдня пятнаццатага верасня тысяча дзевяцьсот адзінаццатага года адамкнуліся дзверы ў камеру. Увайшоў той самы Рутовіч, што вартаваў Лабановіча ў часе пабачэння з Лідаю. У руках у яго быў ліст паперы з прозвішчамі Андрэя і Уладзіка.

 

– Ну, збірайцеся ў добры час!"

 

 

  Так пазней апісваў Якуб Колас у трылогіі “На ростанях” свой апошні дзень у Мінскім астрозе. І сёлета, у сотую гадавіну вызвалення беларускага песняра з турмы, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа наладзіў літаратурную віктарыну для вучняў старэйшых класаў.

 Для ўдзелу ў віктарыне неабходна было да 18 снежня даслаць адказы на электронны адрас [email protected] альбо па адрасе музея.

 

 

   І вось доўгачаканае падвядзенне вынікаў конкурсу!

  22 снежня а 15-й гадзіне ў гасцёўні Дома Коласа збяруцца тыя, хто неабыякавы да творчай і жыццёвай спадчыны Песняра, тыя, хто цікавіцца нечым большым, чым школьная праграма па літаратуры, - удзельнікі віктарыны. Запрошанымі гасцямі гэтай сустрэчы стануць В.Жыбуль, малады беларускі паэт, і А.І.Валахановіч, навуковец, гісторык, краязнаўца.


  Усе ўдзельнікі віктарыны атрымаюць памятныя сувеніры, а пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі! Вялікі дзякуй усім, хто не абмінуў увагай гэты конкурс!



ўсе навiны


© 2009 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта