Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго. |
Творчыя сем'і ў Доме Коласа
"У лабірынце пяшчоты"
Ігар Бабкоў – цікавы і шматгранны пісьменнік, які даўно атрымаў прызнанне не толькі сярод беларускіх чытачоў, але і за межамі нашай краіны. Ён лаўрэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992) і Залатая літара (2005), фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus 2009 (Уроцлаў), яго творы перакладаюцца на польскую, украінскую, нямецкую, англійскую, чэшскую і венгерскую мовы. На сённяшні дзень аўтарам выдадзены тры кнігі паэзіі “Solus Rex” (1991), “Герой вайны за празрыстасьць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), раман “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), кніга эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў” і гісторыка-філасофскае даследаванне “Філасофія Яна Снядэцкага”. Плённа працуе Ігар Бабкоў і як перакладчык, знаёмячы беларускіх прыхільнікаў мастацкага слова з творамі Джойса, Сэлінджара, Уільяма Батлера Ейтса, Паўля Цэлана. Апроч літаратуры І. Бабкоў шмат увагі надае і навуцы: займаецца гісторыяй ідэй у Інстытуце філасофіі ў Мінску, выкладае ва ўніверсітэтах у Мінску і ў Вільні. У 2003 абараніў дысертацыю па філасофіі Снядэцкага.
Наталка Харытанюк – празаік і эсэістка, суаўтарка калектыўных кніг “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю”, “Пакахай мяне, калі ласка”, “In Вільня Veritas”. Не так даўно выйшаў яе першы зборнік апавяданняў пад назвай “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката”, які быў прызнаны лепшым ў намінацыі “Проза” на літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча “Дэбют” (2011).
На сустрэчы ў Доме Коласа галоўныя госці вечара падзеляцца творчымі планамі, распавядуць пра асабістыя захапленні, адкажуць на пытанні прысутных, а таксама прэзентуюць свае выданні. САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
ўсе навiны ![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||



Карта сайта