Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа: Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго. |
"Сяброўства вузы кроўныя"Літаратурны вечар “Шлях да Літвы”, прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Літвы Антанаса Венцлавы
Антанас Венцлава – літоўскі паэт, празаік, крытык, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы, народны пісьменнік Літвы, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Літвы. Нарадзіўся 7 студзеня 1906 г. у в.Трэмпіняй у сялянскай сям"і. Скончыў факультэт гуманітарных навук Каўнаскага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога амаль дзесяць гадоў працаваў у школе. У 1940 – 1943 гг. быў народным камісарам асветы ўтворанай Літоўскай ССР. З 1944 г. па 1946 г. дацэнт Каўнаскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1950 г. напісаў тэкст гімна Літоўскай ССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР і СССР. Памёр А.Венцлава 28 чэрвеня 1971 г. у Вільнюсе. Сын народнага пісьменніка Літвы А.Венцлавы Томас Венцлава стаў знакамітым паэтам, перакладчыкам і літаратуразнаўцам.
Літаратурны дэбют А.Венцлавы – зборнік вершаў “У змрочных завулках”, які з"явіўся ў 1926 г. Першы зборнік апавяданняў на літоўскай мове пад назвай “Шлях да Літвы” быў апублікаваны ў 1942 г. Аўтар шматлікіх антыфашысцкіх апавяданняў і ваенных нарысаў.
Плённую і вялікую працу А.Венцлава прарабіў як перакладчык. На літоўскую мову пераклаў шэраг твораў рускай і савецкай літаратуры і замежных пісьменнікаў (Ф.Рабле, А.С. Пушкін, В.П. Катаеў, М.Горкі, Я.Купала). Дзякуючы А.Венцлаве па-літоўску загучалі і вершы Якуба Коласа. Повязь таленавітага пісьменніка з беларускай зямлёй не вычэрпваецца толькі перакладамі. У траўні 1958 г. А.Венцлава наведаў Беларусь. Быў у Мінску, Брэсце і Магілёўскай вобласці (на радзіме Я.Купалы ў Вязынцы).
На вечары ў Доме Коласа будуць гучаць вершы А.Венцлавы і Я.Коласа як на мовах арыгінала, так і ў перакладах. Запрошанымі гасцямі стануць студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія вывучаюць літоўскую мову пад кіраўніцтвам выкладчыка факультэта беларускай і рускай філалогіі Р.Й. Радыгіны, і малодшы сын Якуба Коласа М.К. Міцкевіч. Музычным аздабленнем сустрэчы стане выступленне фальклорнага ансамбля “Раскоша” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Сардэчна запрашаем!!!
ўсе навiны ![]() |
||
|
|
|||
|
||||||||



Карта сайта