Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

“ДНІ МАЕ ЗАЛАТЫЯ” Літаратурны вечар, прымеркаваны да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Міхася Башлакова


                                                                 “ДНІ МАЕ ЗАЛАТЫЯ”
                                          Літаратурны вечар,
прымеркаваны да 60-годдзя

                                         з дня нараджэння пісьменніка Міхася Башлакова

  28 красавіка 2011 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе літаратурны вечар “Дні мае залатыя”, прымеркаваны да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Міхася Башлакова.

 

Мiхася Башлакова часта называюць самым бескампрамiсным беларускiм паэтам. Ён сапраўды такi: непрымiрымы да несправядлiвасцi, подласцi, абыякавасцi i бездухоўнасцi, шчыры i прынцыповы, упэўнены, што той, хто выходзiць да чытача, проста не мае права быць раўнадушным i несумленным. Такi ён i ў жыццi, i ў творчасцi. Мiхась Башлакоў – паэт сучасны. Сучасны не таму, што жыве ў XXI стагоддзi, а таму, што тэматыка i праблематыка яго твораў i цяпер застаюцца актуальнымi.

      
         Міхаіл Захаравіч Башлакоў нарадзіўся 27 красавіка 1951 года ў пасёлку Станцыя Церуха (цяпер вёска Баштан) Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сям"і чыгуначніка.
Першы верш паэт апублікаваў у 1968 годзе. Пазней убачылі свет кнігі паэзіі “Касавіца”, “Начны паром”, “Дні мае залатыя”, “Пяро зязюлі падніму” і інш. Плённым аказалася супрацоўніцтва з мастаком Міхаілам Барздыка: кнігі “Нетры” і “Палын. Чарнобыль” былі ўзнагароджаны залатым медалём на Міжнародным конкурсе выяўленчых мастацтваў (Бельгія, 2006). Член СП СССР з 1988 года.
          Міхаіл Захаравіч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2008), літаратурнай прэміі Баяна (Расія, 2004). Сёння Міхась Башлакоў прызнаны майстар паэтычнага слова, вядомы не толькі беларускаму, але і замежнаму чытачу. Аднак заслужанае прызнанне не прымусіла творцу зысці ў “чыстую” паэзію, пагрузіцца ў сузіранне рэчаіснасці. Наадварот, Міхась Захаравіч актыўна ўдзельнічае ў жыцці грамадства, выступае перад аматарамі прыгожага пісьменства і асабліва шмат увагі надае падтрыманню маладых талентаў – будучыні нашай літаратуры. Шаноўным і чаканым госцем пісьменнік стаў і для Коласавага дома, дзе яго заўсёды рады прамаць.
         У святочнай імпрэзе з нагоды высокага юбілею пісьменніка возьмуць удзел вядомыя беларускія літаратары Уладзімір Ермалаеў і Мікола Шабовіч.

           Музычнае аздабленне вечара складзе творчы калектыў выкладчыкаў па класу акардэона дзіцячай музычнай школы №15 г.Мінска ў складзе Лебедзевай Ірыны, Антонавай Жанны, Ключнік Алены.

                                                                           САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

 



ўсе навiны


© 2009 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта