Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў


Кватэрнік у дзядзькі Якуба:  

прэзентацыі кнігі "Минское небо" маладога рускамоўнага пісьменніка Андрэя Дзічэнкі.

 

7 красавіка а 19 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба” адбудзецца прэзентацыі кнігі “Минское небо” маладога рускамоўнага пісьменніка Андрэя Дзічэнкі. Студэнт гістарычнага факультэта 5 курса Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка выдаў раман, які расказвае пра сутыкненне двух светаў: віртуальнага пад назвай “Семантычнае Сеціва 3.0” і атамна-малекулярнага. Галоўны герой, студэнт Косця Барысевіч, па аналогіі з галоўным героем Ф. Кафкі Грэгарам Замзам, раптам высвятляе, што ён з'яўляецца не звычайным беларускім хлопцам, а матэрыялізаванай камп'ютарнай праграмай Kostya 0.55. Мяжа паміж светамі ў свядомасці хлопца паступова сціраецца, і ў вір надзвычайных падзей уцягваюцца яго сябры і суседзі па кватэры: Філосаф, Батанік і цудоўная дзяўчына Алеся.

 

Кніга “Минское небо” А. Дзічэнкі знайшла сабе месца ў практычна не запоўненай літаратурнай нішы рускамоўных твораў пра моладзь і для моладзі. Аповед пра звычайнае студэнцкае жыццё з яго рэаліямі, блізкімі многім, пераплятаецца з навукова-фантастычнымі апісаннямі ў стылі “Матрыцы” і тэорыі камп'ютарнай сімуляцыі. Акрамя таго, проза А. Дзічэнкі пранізана духам беларускай сталіцы. Партрэты сучасных мінчанаў, апісанні любімага горада з яго ўтульнымі мясцінамі і цёмнымі закуткамі – усё гэта можна знайсці на старонках рамана “Минское небо”.

 

Падчас прэзентацыі кнігі, якая будзе суправаджацца яркімі перфомансамі і інсталяцыямі (як іх называе сам аўтар), можна будзе пагутарыць з маладым празаікам, задаць яму як традыцыйныя, так і правакацыйныя пытанні.

  

Спецыяльныя госці вечара – мастак-абстракцыяніст Віктар Васюкевіч і малады паэт-авангардыст Кірыл Мяцеліца. Ствараць непаўторную музычную атмасферу вечара даручана Лаўрэату I Міжнароднага конкурса вакалістаў Гран-пры Санкт-Пецярбурга Аляксею Крэчэту.  

  

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

 

 



ўсе навiны


© 2009 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта