Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў


ЛЕТАПІСЕЦ ЭПОХІ:

Літаратурны чацвер з цыкла "Нашчадкі славутых людзей", прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна

 

3 сакавіка 2011 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца чарговы літаратурны чацвер  з цыкла “Нашчадкі славутых людзей”, прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння празаіка, драматурга, літаратурнага крытыка, народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна.


Iван Шамякiн – яркi прыклад пiсьменнiка-грамадзянiна, якi свой вялiкi талент прысвяцiў служэнню Айчыне i беларускай лiтаратуры. Пісьменнік заўжды трымаў руку на пульсе часу. Для сваіх твораў ён выбіраў актуальныя пытанні, якія хвалявалі грамадства, з усім моцам таленту і абвостранага грамадзянскага пачуцця ўздымаў найважнейшыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы сучаснасці.

Раманы «Крыніцы» (1956), «Сэрца на далоні» (1963), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль» (1979) і іншыя кнігі ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. У творах Івана Пятровіча гарманічна спалучаюцца дынамічнае развіццё сюжэта, філасофскі аналіз жыццёвых праблем і глыбокае пранікненне ў псіхалогію чалавека.


Гэтак жа творча, плённа і самааддана народны пісьменнік Беларусі працаваў і ў апошнія гады. Напісаныя ім аповесці «Слаўся, Марыя», «Пошукі прытулку», «Губернатар» сталі адметнай з'явай у развіцці сучаснай беларускай літаратуры. Славуты пісьменнік ніколі не абыходзіў “балявыя” кропкі свайго часу, а наадварот дакладна выяўляў іх, быў вельмі ўважлівы да сацыяльных і маральна-этычных праблем, месца і ролі чалавека грамадстве. Таму і невыпадкова, што Івана Шамякіна часта называюць Летапісцам эпохі.


Падзяліцца ўспамінамі пра свайго знакамітага свяка, расказаць пра апошнія гады жыцця і творчасці славутага пісьменніка запрошаны дочкі Івана Шамякіна Таццяна і Алеся і яго ўнучкі Славяна і Марыя.

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэлефон для даведак: 284 17 02



ўсе навiны


© 2009 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта