Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апераджайце яго.


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў


ТВОРЧЫ ВЕЧАР ПАЭТА-ПЕРАКЛАДЧЫКА

ХІЗРЫ АСАДУЛАЕВА



    Некалькі месяцаў таму музей Якуба Коласа разам з Саюзам пісьменнікаў Беларусі запачаткаваў добрую традыцыю: ладзіць у гасціным Коласавым доме чарговае папаўненне шэрагаў пісьменніцкай арганізацыі.
    24 лютага 2011 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе літаратурны чацвер, прымеркаваны да ўступлення ў Саюз пісьменнікаў Беларусі паэта, скульптара, Старшыні Праўлення Міжнароднага грамадскага аб'яднання “Горо”, члена Кардынацыйнага Савета расіян пры Амбасадзе Расіі ў Беларусі Хізры Асадулаева.
    Хізры Газіевіч Асадулаеў нарадзіўся 1 красавіка 1956 года ў сяле Карата Рэспублікі Дагестан у сям'і настаўніка матэматыкі. Вучыўся ў Дагестанскім і Арлоўскім мастацкіх вучылішчах. Хізры Газіевіч – удзельнік шматлікіх прэстыжных выставак як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. Творы мастака захоўваюцца ў музеях і прыватных зборах многіх краін свету. Не менш яскрава талент Хізры Асадулаева раскрыўся ў паэзіі: у 2009 годзе быў выдадзены паэтычны зборнік “Горо”. Многія свае вершы паэт паклаў на музыку, сёння яны выконваюцца на эстрадных канцэртах, гучаць па радыё. Дзякуючы самаадданай перакладчыцкай працы Хізры Асадулаева, творы класікаў сусветнай літаратуры – Я. Коласа, Я. Купалы, Р. Барадуліна, А. Пушкіна, М. Некрасава, М. Лермантава, Ё.В. Гётэ, Ф. Шыллера, А. Хайама загучалі таксама на карацінскай мове.
    У святочнай імпрэзе прымуць удзел сакратар Праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, старшыня Мiнскага аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Мiхась Пазнякоў, народны мастак Беларусі Іван Місько, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Міхаіл Солапаў, артыст Валерый Жураўлёў і інш.


САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!



 



ўсе навiны


© 2009 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта