Летапiс жыцця i творчасцi Якуба Коласа:

"Я прыйшоў у жыццё не для сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас..."


Museum.by

Вершы беларускіх паэтаў

Міжнародны круглы стол

Міжнародны круглы стол

“Актуальныя праблемы мемарыяльных музеяў. Традыцыі і наватарства ў іх развіцці і дзейнасці”

9 – 10 жніўня 2012 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у міжнародным круглым стале “Актуальныя праблемы мемарыяльных музеяў. Традыцыі і наватарства ў іх развіцці і дзейнасці”


Для ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты літаратурна-мемарыяльных музеяў Беларусі, Украіны, Расіі, краін Балтыі, Польшчы.

Мэта круглага стала:

Абмен вопытам па ўкараненню новых форм музейнай камунікацыі і выкарыстанню сучасных тэхналогій у практыцы работы з мэтавай аўдыторыяй.

Асноўныя задачы:

- Пашырэнне геаграфіі супрацоўніцтва паміж літаратурна-мемарыяльнымі музеямі;

- Актуалізацыя праблемы захавання культурнай спадчыны мемарыяльнага статусу.


Тэматыка:

- Спецыфіка навукова-даследчай работы на сучасным этапе.

- Праблемы захавання і рэстаўрацыі мемарыяльных рарытэтаў.

- Сувязі з грамадскасцю: дасягненні і праблемы.

- Мемарыяльныя музеі ў эпоху новых інфармацыйных тэхналогій. Асноўныя напрамкі развіцця.

- Праблема фарміравання музейных фондаў: ад колькасці да якасці.

- Музейныя кадры: сістэмнасць у падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі.

- Новыя функцыі мемарыяльнага музея ў сістэме сучаснай культурнай прасторы сваёй краіны.

 

Падчас работы круглага стала прадугледжана наведванне літаратурных музеяў г. Мінска, мемарыяльных сядзіб філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Мікалаеўшчына”.

Будзем рады прыняць Вашы заяўкі для ўдзелу ў рабоце круглага стала да 20 ліпеня 2012 года.

Матэрыялы выступлення ў двух варыянтах (электронным і друкаваным) павінны быць прадастаўлены непасрэдна ў дзень правядзення мерапрыемства.

Праезд і пражыванне за кошт камандзіруючай арганізацыі.


Адрас аргкамітэта:

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, 220012, г. Мінск, вул.Акадэмічная, 5

Тэл. (375 17) 284 15 84 – дырэктар Зінаіда Мікалаеўна Камароўская

Факс: (375 17) 284 19 40, e-mail:  

 

 


© 2009-2012 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 yakubkolas.by
 
Тел./факс +375 17 284 19 40
  Карта сайта