BEGIN:VCALENDAR
VERSION:2.0
PRODID:-//Музей Якуба Коласа - ECPv4.3.2//NONSGML v1.0//EN
CALSCALE:GREGORIAN
METHOD:PUBLISH
X-WR-CALNAME:Музей Якуба Коласа
X-ORIGINAL-URL:http://yakubkolas.by
X-WR-CALDESC:Events for Музей Якуба Коласа
BEGIN:VEVENT
DTSTART;TZID=Europe/Minsk:20180808T080000
DTEND;TZID=Europe/Minsk:20190808T170000
DTSTAMP:20190111T002355
CREATED:20180808T115441Z
LAST-MODIFIED:20181204T112012Z
UID:3342-1533715200-1565283600@yakubkolas.by
SUMMARY:Урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Якуб Колас і Вільня”. Прэзентацыя турыстычнага маршрута  “Літаратурны Павільніс:  Якуб Колас і Маркучай”.
DESCRIPTION:10 жніўня 2018 года а 13 гадзіне ў Літаратурным музеі А. С. Пушкіна   (г. Вільнюс) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Якуб Колас і Вільня” і прэзентацыя турыстычнага маршрута “Літаратурны Павільніс: Якуб Колас і Маркучай”\, прымеркаваныя да 95-годдзя выдання паэмы “Новая зямля”. \n\nСувязь Якуба Коласа з Вільняй не абмяжоўваецца толькі яго кароткачасовым пражываннем у перыяд 1907-1908 гг.\, калі ён працаваў у рэдакцыі "Нашай нівы”. У прыгарадзе Вільні\, Павільнісе\, Марыя Цімафееўна Каменская пабудавала ў Віленскай Чыгуначнай Калоніі дом для сваёй дачкі\, Марыі Дзмітрыеўны Каменскай\, будучай жонкі Якуба Коласа. Менавіта сюды ў 1913 г. у час вясельнага падарожжа прыязджала маладая сям'я.\n\nЯкуб Колас з асаблівым пачуццём павагі і захаплення ставіўся да паэзіі рускага генія А.С. Пушкіна\, які меў вялікі ўплыў на фарміраванне і станаўленне паэтычных поглядаў песняра. Па словах паэта\, калі б не было пушкінскіх “Яўгенія Анегіна”\, “Меднага конніка”\, “Капітанскай дачкі”\, казак вядомага рускага пісьменніка\, то не было б\, магчыма\, і паэмаў “Новая зямля”\, “Хата рыбака”\, шматлікай лірыкі і прозы.\n\nУ Вільні адбылося знаёмства Якуба Коласа з паэтамі Людасам Гірам\, Пятрасам  Цвіркам\, Вінцасам Мікалайцісам-Пуцінасам і Альбінасам Жукаўскасам. У прыватнай бібліятэцы Якуба Коласа захоўваецца шэраг кніг\, а таксама збораў твораў літоўскіх аўтараў з дарчымі надпісамі: Э. Межэлайціса\, В. Антанаса\, К. Корсакаса\, А. Жукаўскасам і інш. Літоўскія пісьменнікі таксама перакладалі творы Якуба Коласа: Эмілія Легутэ\, Эўгяніюс Матузявічус\, Юозас Мацявічус\, Вацыс Рэймерыс і інш.\n\nНа часовай экспазіцыі  прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа\, Літаратурнага музея А. С. Пушкіна\, а таксама з  асабістага архіва старэйшага сына Якуба Коласа Д. К. Міцкевіча\, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з раннім перыядам творчасці паэта\, яго ўзаемаадносінамі з літоўскімі пісьменнікамі\, гісторыяй сям’і Каменскіх.  Будуць прадстаўлены лісты Якуба Коласа да Антона і Івана Луцкевічаў\, Аляксандра Уласава\, рукапіс першага верша “Мужык”\, ліст Якуба Коласа да другога сакратара ЦК Кампартыі Узбекістана М. А. Ламакіна\, у якім Якуб Колас выклікае заклапочанасць лёсам нашчадкаў А. С. Пушкіна\, фотаздымкі сям’і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай\, жонкі паэта\, а таксама дома ў раёне Маркучай\, дзе некалі жыў Якуб Колас са сваёй сям’ёй. Літаратурны музей імя А. С. Пушкіна выстаўляе для экспанавання сапраўдныя рэчы з дому Марыі Дзмітрыеўны Каменскай: гадзіннік\, кніжную шафу\, ікону Казанскай Божай Маці\, падсвечнік\, скарбонку і інш.\n\n \nСардэчна запрашаем!\nАдрас музея: г. Вільнюс\, вул. Субачаўс\, 124.\nАфіцыйны сайт: www.yakubkolas.by\n 
URL:http://yakubkolas.by/event/urachystae-adkryccyo-chasovaj-ekspazicyi-yakub-kolas-i-vilnya-prezentacyya-turystychnaga-marshruta-litaraturny-pavilnis-yakub-kolas-i-markuchaj/
LOCATION:вул. Акадэмічная\, 5\, Мінск\, 220012\, Беларусь
CATEGORIES:Замежныя выставы
ATTACH;FMTTYPE=image/jpeg:http://yakubkolas.by/wp-content/uploads/2018/08/Вільня.jpg
END:VEVENT
END:VCALENDAR