|
Творчая сустрэча са здымачнай групай фільма "Талаш"
Для ўсіх прыхільнікаў творчасці народнага паэта гэта знакавая падзея. Творы песняра ўжо дастаткова даўно не бачылі ўвасаблення на прафесійнай сцэне і на кіна- і тэлеэкранах. Адной з самых яркіх пастановак апошняга часу стала містэрыя ў двух дзеях “Сымон-музыка” паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы (рэжысёр Мікалай Пінігін, 2005 год). І вельмі сімвалічна, што пачатак юбілейнага, 130-га года з дня нараджэння народнага песняра быў адзначаны выхадам на шырокія экраны 4-серыйнага фільма пра нялёгкі і слаўны лёс звычайнага палешука Васіля Талаша, які ва ўяўленні многіх пакаленняў беларусаў стаў нацыянальным сімвалам барацьбы за свабоду і справядлівасць.
Пра ідэю стварэння фільма, пра легендарнага дзеда Талаша, ход работы, асаблівасці здымак асобных эпізодаў, творчыя вобразныя знаходкі, а таксама свае ўражанні раскажуць аператар-пастаноўшчык Сяргей Бондараў, мастак-пастаноўшчык Алег Шаравараў, кампазітар Анатоль Лях, выканаўца ролі дзеда Талаша народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, а таксама народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Аўгусцін Мілаванаў і Аляксандр Ткачанок, заслужаная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, артысты Павел Южакоў-Харланчук, Дзяніс Паршын, Настасся Баброва, Алеся Пухавая, Віталь Краўчанка, Вячаслаў Паўлюць, Алена Дуброўская, Валерый Зяленскі і інш.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Тэл. для даведак: 284 15 84, 284 17 02.
ўсе навiны
|
|
|
|
||||||||


Карта сайта