|
Супрацоўніцтва з замежнымі музеяміЗгодна Кодэкса музейнай этыкі Міжнароднага Савета музеяў, карыстаючыся памкненнямі да добрасуседства і супрацоўніцтва, да далейшага развіцця культурных сувязей паміж народамі, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа плённа супрацоўнічае з калегамі музеяў замежжа.
Заключаныя пагадненні прадугледжваюць наступнае супрацоўніцтва:
Вялікі творчы вынік прыносяць трывалыя сувязі з Кіеўскім літаратурна-мемарыяльным музеем Максіма Рыльскага (Украіна). З 2005 года цягнецца творчая садружнасць музеяў, вынікам чаго стаў шэраг сумесных мерапрыемстваў і сустрэч: святкаванне 40-годдзя заснавання музея М. Рыльскага, удзел украінскіх калег у "Каласавінах", святкаванне 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, сумесная пошукава-фондавая работа ў музейных архівах, 115-годдзе з дня нараджэння Максіма Рыльскага.
|
||||
|
|||||
|
||||||||



Карта сайта