|
Назад
Выставачная работа ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльнам музеі Якуба Коласа
Выстаўкі з уласных фондаў у музеі:
1. Да 85-годдзя з дня нараджэння сына Якуба Коласа, доктара тэхнічных навук М.К.Міцкевіча з 31.01.2011 г. па 28.02.2011 г.
2. “Як лепшае божжа стварэнне прайшла ты дарогай святою” – да 120-годдзя з дня нараджэння жонкі Якуба Коласа М.Дз.Міцкевіч тэрмінам з 31.01.2011 г. па 22.02.2011 г.
3. “Коласава слова ў перакладах” да Міжнароднага дня роднай мовы тэрмінам з 18.02.2011 г. па 25.02.2011 г. 4. Экспанаванне найбольш каштоўных музейных прадметаў з калекцыі “Афішы, праграмы” да Міжнароднага дня тэатра тэрмінам з 25.03.2011 г. па 31.03.2011 г. 5. “Пяснярства вузы кроўныя” да 115-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Кандрата Крапівы тэрмінам з 31.03.2011 г. па 04.04.2011 г. 6. “Мастак, ты з душы маёй фарбы здымі” – графічныя работы мастака Эдуарда Агуновіча з цыкла “Адкрытыя фонды” тэрмінам з 16.04.2011 г. па 16.05.2011 г. 7. “Свайму часу і вечнасці: наш Мінск старадаўны, прыгожы і слаўны…” – да 90-годдзя вяртання Якуба Коласа на пастаяннае жыхарства ў Мінск тэрмінам з 12.05.2011 г. па 16.05.2011 г. 8. “З узбекам песню адной мовай складалі аб вайне” — да 70-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і да вечара з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння ўзбекскага паэта Мірмухсіна Мірсаідава і 70-годдзя ад"езду Якуба Коласа ў эвакуацыю ва Узбекістан з удзелам прадстаўнікоў дыяспары Рэспублікі Узбекістан у Беларусі тэрмінам з 23.06.2011 г. па 31.07.2011 г. 9. “Родныя вобразы” – экспанаванне мастацкіх ілюстрацый Ул. Басалыгі, Ул. Савіча, В. Шаранговіча з фондавай калекцыі “Графіка, акварэль” тэрмінам з 06.06.2011 г па 20.06.2011 г. 10. “За навуку!” – да Міжнароднага дня ведаў 1 верасня тэрмінам з 31.08.2011 г. па 14.09.2011 г. 11. “Прастор, прастор і воля там!” – да 100-годдзя выхаду Якуба Коласа з Мінскага астрога тэрмінам з 15.09.2011 г па 22.09.2011 г. 12. Дэманстраванне найбольш каштоўных музейных прадметаў з фондавай калекцыі ”Кнігі з дарчымі надпісамі Якуба Коласа” ў рамках праекта “Адкрытыя музейныя фонды” тэрмінам з 29.09.2011 г. па 07.10.2011 г. 13. “Рукой Якуба Коласа” з нагоды 105-годдзя выхаду першага верша Якуба Коласа да навуковай канферэнцыі “Каласавіны-2011” тэрмінам з 27.10.2011 г. да 06.11.2011 г. 14. “Свайму часу і вечнасці” да прэзентацыі 13-15 тамоў Збору твораў Якуба Коласа ў 20-ці тамах тэрмінам з 29.10.2011 г. да 10.11.2011 г. 15. “Колас і Пушкін” выстаўка-інсталяцыя музейных прадметаў з фондавага збору музея, якія сведчаць аб творчых і жыццёвых сувязях Якуба Коласа з творчасцю і нашчадкамі А. С. Пушкіна да адкрыцця выстаўкі з фондаў Дзяржаўнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С.Пушкіна “Міхайлаўскае” (Расійская Федэрацыя) Падрыхтаваны восем выставак з выкарыстаннем матэрыялаў з прыватных калекцый удзельнікаў выставак: 1. Фотадакументальная выстаўка да юбілейнага вечара паэтэсы Ніны Галіноўскай 2. “Смутак і радасць мая”: да 80-годдзя з дня нараджэння народных мастакоў Беларусі Наталлі і Георгія Паплаўскіх тэрмінам з 16.03.2011 г. па 31.03.2011 г. 3. “Летапісец эпохі”: да 80-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна 3. “На прастор!” – аўтарская выстаўка Я. Шунейкі, Л. Налівайкі і В. Данільчыка да Міжнароднага дня музеяў у рамках грамадскай акцыі па перадачы мастацкіх работ у дар музею тэрмінам з 18.05.2011 г. па 30.05.2011 г. 4. “Дзе льецца Нёман срэбраводны”: выстаўка дзіцячых малюнкаў удзельнікаў 14-га Стаўбцоўскага рэгіянальнага пленэра “Дзе льецца Нёман срэбраводны” і калекцыі лялек народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Сузор"е” Шашкоўскай СШ да Міжнароднага дня абароны дзяцей тэрмінам з 01.06.2011 г. па 30.06.2011 г. 5. “Імгненні жыцця” – выстаўка з калекцыі керамікі “Гарады і асобы” калекцыянера А. В. Грэкава тэрмінам з 30.06.2011 г. 6. “Арменія старажытная, Арменія вечная: такі нечаканы Кавес Зарыш” – выстаўка жывапісу і фатаграфіі доктара біялагічных навук, прэзідэнта міжнароднай кампаніі “Юніэкафор” Саака Антанесяна з нагоды 20-годдзя незалежнасці Рэспублікі Арменія ў рамках музейнай акцыі “Мы родам з СССР” тэрмінам з 15.09.2011 г. па 28.09.2011 г. 7. “Колеры лесу” – выстаўка жывапісу мастака Алеся Квяткоўскага і актрысы Вікторыі Ільінскай у рамках музейнага праекта “Творчыя сем"і ў доме Якуба Коласа” тэрмінам з 29.09.2011 г. па 12.10.2011 г. 8. “Дарога да Пушкіна”: выстаўка графікі і фатаграфій з фондаў музея-запаведніка “Міхайлаўскае” ў тэрмін з 30 лістапада 2011 г. да 10 студзеня 2012 г. — у мэтах ажыццяўлення пагаднення аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве і абмене выстаўкамі з Дзяржаўным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам “Міхайлаўскае”(Расія). За межамі музея на працягу года экспанавалася дзевяць выставак з уласных фондаў: 1. Раней створаная выстаўка “Якуб Колас у Каралішчавічах” (былы Дом творчасці пісьменнікаў “Каралішчавічы, зараз Дом адпачынку “На ростанях” ААТ “Белрэмстрой”). 2. “Мой край родной”: фотавыстаўка па родных мясцінах Якуба Коласа дэманструецца ў г. Алаверды ў Рэспубліцы Арменія тэрмінам з 19.12.2011 г. да 01.03.2012 г. 3. “Па родных мясцінах Якуба Коласа” – графічныя работы Лазара Рана дэманструюцца да 01.03.2012 г. ў Цэнтры культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча (г. Варшава). 4. “Па родных мясцінах Якуба Коласа” – графічныя работы Лазара Рана дэманстраваліся ў Мастацкім музеі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея тэрмінам з 18.11.2011 г. да 19.12.2011 г. 5. “Па дарогах жыцця Якуба Коласа” тэрмінам з 20.10.2011 г. да 01.12.2011 г. дэманстравалася ў карціннай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея 6. “Дарогі майго юнацтва” з 15.11.2011 г. да 15.01.2012 г. дэманстравалася ў Баранавіцкім раённым краязнаўчым музеі. 7. “Дарогі майго юнацтва” — да Свята беларускага пісьменства і друку (раённы краязнаўчы музей г. Ганцавічы, Брэсцкай вобласці) тэрмінам з 01.09.2011 г. па 15.10.2011г. 8. ”Зямля – аснова ўсёй Айчыне” – тэрмінам з 02.08.2011 г. па 20.09.2011 г. дэманстравалася ў Музеі зямлі Хэлмінскай (г. Хэлмна, Рэспубліка Польшча) згодна дамовы аб творчым супрацоўніцтве і абмене выстаўкамі з Музеем зямлі Хэлмінскай, падпісанай 05.08.2011 г.
|
|
|
|
||||||||

Карта сайта